книга Курсовая.Су
поиск
карта
почта
Главная На заказ Готовые работы Способы оплаты Партнерство Контакты Поиск
Типы мировоззрения и их формирование ( Реферат, 12 стр. )
Типы цивилизаций ( Реферат, 23 стр. )
Толкование понятия "Цивилизация" философами мира. е3533 ( Контрольная работа, 17 стр. )
Томас Гоббс (Украина) ( Реферат, 16 стр. )
Трагедія філософа (про життя і творчість Ф.Ніцше, Д.Бруно, Н.Макіавеллі). (Украина) ( Контрольная работа, 19 стр. )
Традиции и новации в науке ( Контрольная работа, 16 стр. )
Традиции и новации в развитии науки 2009-21 ( Реферат, 21 стр. )
Традиции и новации в развитии науки ( Реферат, 21 стр. )
Трактовка проблемы бытия в истории философии с позиций современной науки ( Реферат, 18 стр. )
Трансформации социальных институтов. Альтернативные семейные структуры и идеологии ( Реферат, 16 стр. )
Трансцендентальная философия. (Украина) ( Курсовая работа, 32 стр. )
Трансцендентальная философия Канта ( Контрольная работа, 20 стр. )
Трансцендентальная философия Канта ( Реферат, 18 стр. )
Три периода развития учения Фрейда о бессознательном ( Реферат, 17 стр. )
Три периода творчества ну53543 ( Контрольная работа, 14 стр. )
Тэматычнае багацце творчасці Васіля Быкава на мяжы стагоддзяў. Аповесць "Аблава" ў кантэксце твораў пра калектывізацыю………………2 (Белоруссия) ( Контрольная работа, 11 стр. )
У Древній Греції економіка мала переважно натуральний характер (Украина) ( Контрольная работа, 3 стр. )
УБЕЖДЕНИЕ КАК СОСТАВНАЯ ЧАСТЬ МИРОВОЗЗРЕНИЯ. ОБЩЕСТВО И ЕГО ФИЛОСОФСКИЙ АНАЛИЗ ( Контрольная работа, 20 стр. )
Укажите характерные черты западного и восточного типов цивилизации. В чем отличия между ними? В чем заключаются особенности европейского феодализма? Как соотносятся понятия "Средневековье" и "Феодализм"? ( Контрольная работа, 10 стр. )
Укажите, какие специфические функции философии выделены в приведенных ниже определениях предмета философии. Что говорит Бердяев о соотношении философии и науки? ( Контрольная работа, 22 стр. )
Умови виникнення та ранній етап античної філософії (Украина) ( Реферат, 15 стр. )
УМОВИ ВИНИКНЕННЯ, ОСОБЛИВОСТІ ТА ЕТАПИ РОЗВИТКУ АНТИЧНОЇ ФІЛОСОФІЇ (Украина) ( Контрольная работа, 15 стр. )
Умозаключение как форма мышления (Украина) ( Контрольная работа, 11 стр. )
Универсализм философии средневековья ( Реферат, 15 стр. )
Универсалии в Средневековой философии е3442 ( Контрольная работа, 13 стр. )

1.Тэматычнае багацце творчасці Васіля Быкава на мяжы стагоддзяў. Аповесць "Аблава" ў кантэксце твораў пра калектывізацыю………………2

2. Асаблівасці творчасці Алеся Разанава………………………………6

Спіс літаратуры………………………………………………………….11

Калі ранні перыяд творчасці Быкава вызначаецца рэалістычнасцю так званай лейтэнанскай прозы, то проза 90-х і 2000-х гг. у сваёй метафарычнасці і прытчавасці з'яўляецца сімвалічнай, як і творы французскіх экзістэнцыялістаў. Асаблівае месца ў творчасці В. Быкава займае праблема свабоды. У апошнія гады Быкаў стварае шэраг кароткіх апавяданняў, у якіх чалавек або цэлая грамада пастаўлены ў сітуацыю, выйсце з якой вызначаецца ўласным выбарам. Быкаўскія героі заўсёды пастаўлены аўтарам у складаную сітуацыю паміж жыццём і смерцю. Сітуацыю, калі выбарам з'яўляецца рашэнне "быць чалавекам ці перастаць існаваць".

Нельга не адзначыць, што ў апошні час пісьменнік аддае перавагу апавяданню. І звязана гэта ў першую чаргу з імкненнем пісьменніка ў больш кароткай, у параўнанні з аповесцю, форме данесці да чытача сваю думку. Тэме бальшавіцкага таталітарызму прысвечаны такія творы В. Быкава, як "На чорных лядах", "Перад канцом" і "Жоўты пясочак". У апавяданні "На чорных лядах" аўтар звяртаецца да нядаўняй гісторыі - Слуцкага ўзброенага паўстання 1920 г., накіраванага супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі. Восем чалавек, знясіленых, без ежы і патронаў, адважваюцца на самагубства: яны капаюць сабе агульную магілу і па чарзе кладуцца ў яе. Гэтыя людзі, якія хацелі дабра сабе і свайму народу, свядома ідуць на смерць не праз нейкі фанатызм, а кіруюцца гуманістычным меркаваннем: не "пацягнуць на пакуты іншых, тых, дзеля каго, па сутнасці, распачалі" паўстанне. З васьмі чалавек застаўся жыць толькі пятнаццацігадовы Валодзька Сулашчык, якому камандзір даручыў закапаць і зруйнаваць з зямлёй магілу паўстанцаў. Выратаванне Валодзькі - надзея на тое, што трагічная самаахвярнасць паўстанцаў не згіне бясследна ў гісторыі, не забудзецца нашчадкамі. Праз трагедыю герояў твора аўтар паказвае нацыянальную трагедыю, выкрывае зло, што прынёс беларускаму народу бальшавізм. Падзеі ў апавяданні "Перад канцом" адбываюцца ў хуткім часе пасля кастрычніцкага перавароту ў Расіі. Цэнтральны персанаж твора - былы падпаручнік царскай арміі, які па недарэчнасці трапляе ў засценкі ЧК: пры вобыску на вакзале чэкісты знаходзяць ў ягоным рэчывым меху пісталёт. Апынуўшыся ў няволі, падпаручнік не губляе надзеі на лепшае. Таму ён адразу згаджаецца на прапанову аднаго з сукамернікаў напасці на варту і паспрабаваць уцячы на волю. Астатнія, паколькі іх не кармілі некалькі дзён, вырашаюць, што яны ўжо асуджаныя, і таму таксама падтрымліваюць прапанову, Аднак, калі вартавы прынёс, як свінням, вядро кашы, усе, за выключэннем падпаручніка, адмаўляюцца ад ранейшай задумы. Аўтар паказвае, да чаго можа давесці людзей таталітарная ўлада: яны гатовы за вядро кашы адмовіцца ад свабоды, ад апошняга шанцу застацца людзьмі. Тэме палітычных рэпрэсій 20-30-х гадоў прысвечана апавяданне "Жоўты пясочак". У ім В. Быкаў па-мастацку дакладна і псіхалагічна выверана перадае атмасферу тых жахлівых часоў. Ён паказвае, як машына рэпрэсій раскручвае свае шалёныя абароты, патрабуючы ўсё новых і новых ахвяр. Адзін з цэнтральных эпізодаў твора звязаны з лёсам былога супрацоўніка НКУС. На яго сумленні не адно загубленае жыццё - ён верна служыў сістэме. Але надышоў час, калі сістэма адвергла яго і ператварыла ў такую ж ахвяру, як і тыя, каго ён з асалодай забіваў з пісталета ў патыліцу. Былы кат да самага канца не верыць у блізкасць сваёй смерці, а зразумеўшы яе непазбежнасць, патрабуе для сябе асобнай магілы, каб не ляжаць у зямлі побач з розным "быдлам". Такім чынам, персанаж паўстае перад намі не столькі ахвярай рэжыму, колькі ахвярай уласнай абмежаванасці і непрадбачлівасці. Аб глыбіні маральнага падзення чалавека ва ўмовах рэжыму татальнага кантролю ўсіх сфер жыцця гаворыць В. Быкаў у апавяданні "Бедныя людзі". Два героі твора - прафесар і аспірант- пасля доўгіх сумненняў у шчырасці сваіх дзелавых адносін (кожны паасобку) пішуць даносы адзін на аднаго ў "органы". Аўтар паказвае, на якой псіхалагічнай аснове будуе сваю дзейнасць таталітарная ўлада: на страху, недаверы і псіхалагічным ціску на кожнага нязгоднага члена грамадства. З гэтым апавяданнем тэматычна звязана і наступнае - "Сцяна". Зрэшты, яно па сіле свайго абагульнення нагадвае хутчэй прытчу. Безыменны герой твора жыве ў безыменнай краіне, у якой правіць баль жорсткая дыктатура. Знаходзячыся ў турме, ён спрабуе знайсці слабое месца ў каменным муры сваёй цямніцы. Калі ж ён зрабіў ў сцяне адтуліну і змог вылезці на вуліцу, яго чакала горкае расчараванне: з адной камеры ён трапляе ў другую - з шыбеніцай. Нягледзячы на песімістычны фінал, прытчавы характар твора дацускае шматзначнасць яго тлумачэння. Такім чынам, В. Быкаў у апошнія гады пашырае тэматыку сваёй творчасці, звяртаецца да новых, забароненых раней тэматычных пластоў. Але не пакідае пісьменнік і сваёй любімай тэмы - вайны і лёсу чалавека на вайне. Аб гэтым сведчаць яго новыя творы дадзенай тэматыкі ("Зенітчыца", "Палкаводзец", "Пагорак", "Палітрук Каламіец", "Падоранае жыццё" і "Кацюша").

Аповесць "Аблава" - гэта першая спроба ў беларускай мастацкай прозе паказаць жыццё спецперасяленцаў. Да апошняга часу гэта была закрытая тэма. У асобных месцах твор В. Быкава не падуладны аналізу, бо кожны радок - гэта соль на раны.

"Аблава"- не першы твор, у якім В.Быкаў выкрывае сталінскія часы, але ў адрозненне ад іншых, гэты твор цалкам прысвечаны страшным старонкам з жыцця нашага народа ў перыяд сталіншчыны.

У цэнтры ўвагі адзін герой - Хведар Роўба, раскулачаны беларускі селянін, які пахаваў у мерзлай зямлі пад Котласам каханую жонку Ганулю і любімую дачушку Волечку. Знясілены і знявечаны, у адных лахманах Хведар уцёк з лагера і, хаваючыся ад людзей, прыйшоў на радзіму. Не вярнуцца сюды ён не мог: занадта нястрымным было жаданне яшчэ раз пабачыць свае Нядолішчы.

1. Каламійцава, Ю.А. Праблема свабоды ў творчасці Васіля Быкава/Ю.А.Каламійцава //Философия и социальные науки, - №1,2, - 2009, - С. 73-77.

2. Локун,В.І. Васіль Быкаў у кантэксце сусветнай літаратуры: вучэбны дапаможнік / В.І.Локун. - 2-е выд.перапрац.і доп. - Мінск: Тэхнапрынт, 2005. - 228 с.

3. Разанаў Алесь // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. - 653 с.

4. Разанаў Алесь. Пчала пачала паломнічаць. Вершаказы. - Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. - 132 с.

5. Чарнякевіч Ц. Воін хавае меч (эсе пра А.Разанава)// Літаратура і мастацтва, - 2010, - №2, - С.14-19.

Примечаний нет.

2000-2024 © Copyright «Kursovaja.su»